Зміцер Бартосік у Ваўкавыску

22.06.2009 Музыка

Кампанія “Будзьма Беларусамі” крочыць па нашаму Краю. Канцэрты ды сустрэчы творчых людзей ладзяцца з грамадскасцю ў самых розных мясцовасцях. Гэтым разам – завітала ў Ваўкавыск. Ва ўрочышчы, пад самым Ваўкавыскам, прайшоў канцэрт Змітра Бартосіка ў межах кампаніі “Будзьма Беларусамі” пры рэклямнай падтрымцы “Радыё Рацыя”.

На канцэрце ўдзельнічала каля 50-ці чалавек. Адкрыў канцэрт адзін з арганізатараў акцыі Уладзімер Хільмановіч.

Цудоўнае надвор’е дапамагала арганізатарам кампаніі. Вясёлыя і засяроджаныя, душэўныя ды застольныя творы выканаў славуты бард з Менску.

Тэгі: