Зміцер Бартосік у Жодзішках

d184d0bed182d0be1889

29 кастрычніка ў сярэдняй школе мястэчка Жодзішкі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыўся канцэрт Змітра Бартосіка.

На сустрэчы прысутнічала каля 40 вучняў старэйшых класаў. Жодзішская школа – вельмі ўдзячнае месца для беларускіх імпрэзаў. Бо яна беларуская не толькі паводле статусе, але і па сутнасці, дзякуючы мясцоваму краязнаўцу Алегу Мізулу, які стварыў пры школе надзвычай багаты гістарычны музей і выхоўвае ў школьніках пачуццё гонару за сваю культуру і свой край. Таму сустрэча прайшла надзвычай цёпла. Школьнікі ўвогуле не хацелі адпускаць Змітра, хоць пасля канцэрта іх чакалі ўжо восеньскія канікулы.

Тэгі: