7 сакавіка канцэртам «Вясновы дзень» у мінскім ПК Шарко распачынаецца першы за шмат гадоў тур Змітра Вайцюшкевіча па Беларусі. Гледачоў вялікіх і малых гарадоў чакаюць лірычны настрой і лепшыя песні.
Цягам вясны запланаваныя канцэрты Вайцюшкевіча ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама шматлікіх раённых. На гэты момант акрамя Мінска (07.03) пацверджаны сольныя выступы ў Віцебску (10.03) і Астраўцы (5.04). Аператыўная інфармацыя будзе з’яўляцца на афіцыйных старонках артыста ў Facebook і VK.
– У лютым адбыўся «тэставы» канцэрт у роднай Бярозаўцы – першы за 10 год. Таму ўсё мае быць добра, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч. – Для мяне гэта вельмі чаканыя сустрэчы, бо мае слухачы для мяне галоўныя і самыя любімыя людзі пасля маёй сям’і.
Зміцер Вайцюшкевіч & WZ–Orkiestra з праграмай «Вясновы дзень»
7 сакавіка – Мінск, ПК імя Шарко (вул. Уральская, 3) – 19:00
Квіткі ад 23 руб. у касах і на сайце аператара Kvitki.by
Інфалінія: +375336611432