Зміцер Вайцюшкевіч у Горадні

01.02.2010 Музыка

12 лютага вядомы выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч наведае Гародню з новай канцэртнай праграмай. Канцэрт пад назвай “Лепшае і новае” адбудзецца ў тэатры лялек. Продаж квіткоў пачаўся 27 кастрычніка. Кошт квітка – 12000 і 15000 рублёў.

Як сказаў сам Вайцюшкевіч, гэтым разам гродзенцы пачуюць новыя песні з альбома “Мой сябра анёлак”, песні на вершы шведскіх паэтаў у перакладах на беларускую мову, а таксама творы на польскай мове.

Апошні раз спявак выступаў у Гародні год таму, але сказаў карэспандэнту “Твайго стыля”, што калі яму надакучыць жыць у Менску, то ён перабярэцца у Гародню, на вуліцу Савецкую.

Фота Еўрапейскае радыё для Беларусі.

Тэгі: