Мастацкія творы — крыніца мудрасці, інтэлектуальных ідэяў, а таксама моўных скарбаў. Чытаючы вядомую аповесць Андрэя Федарэнкі «Шчарбаты талер», мы выпісалі цікавыя словы і выразы. Праверым, ці адгадаеце вы іх значэнне?
У якасці ілюстрацый выкарыстаны скрыншоты з фільма «Тры талеры» (па аповесці Андрэя Федарэнкі «Шчарбаты талер»), Беларусьфільм, 2005 год.