• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.10.2018 | Літаратура

Даведнік выжывання ў зоне BY. Што такое зона BY?


Вітальнае слова і папярэджанне аб карыстанні

Вітаем цябе, авантурыст сучаснага свету! Калі ты чытаеш гэтыя радкі, то, мабыць, хочаш трапіць у шэра-блакітныя межы зоны BY, што часам называюць Беларуссю. Хаця… Можа, ты ўжо тут, але не ведаеш, як тут выжыць па хайпе і з ліхой усмешкай.

У любым разе, дадзены тэарэтычна-практычны трактат табе сапраўды дапаможа не толькі выжыць, але і арыентавацца ў гэтай небяспечнай і шматграннай зоне. Але папярэджваем, чытач: дадзены даведнік выклікае цынізм, іронію, дэмакратычнасць, гумар і здымае дэпрэсію! Перад выкарыстаннем пракансультуйцеся з мясцовым ідэолагам.


Кароткае апісанне Зоны — ты ўляпаўся!

Зона BY — гістарычна еўрапейская тэрыторыя, якая ўжо пару дзясяткаў гадоў знаходзіцца ў стане бясконцага цуду аграіснавання. Гэты феномен настолькі моцны, што нават калі ў яго не верыш, табе абавязкова дапамогуць, прычым абсалютна рознымі сродкамі! Калі мы кажам «абсалютна», то не перабольшваем, бо варыяцыя інструментаў уражвае: то дубінай па галаве, то праз калгасна-алка-саламяны андэграўндны постмадэрнізм. Уцячы не атрымаецца, бо калі ўжо заехалі, то павінны поўнасцю наталіць смагу трэшовага самабытнага падарожжа! Таму калі ўжо ўляпаліся, то давайце хаця б караценька даведаемся аб нашай лакацыі.

Сама па сабе зона BY — маленькая краіна сярэдніх памераў. Абавязкова запомніце гэтую фармулёўку, бо першая частка сімвалізуе мясцовую сціпласць, а другая — суворую рэчаіснасць, у якую верыць далёка не кожны абарыген.

Калі казаць пра колькасць NPC (негульнявых персанажаў), то хвалявацца пра адсутнасць суразмоўцаў не даводзіцца, бо лічба дасягае недзе 10 мільёнаў. Толькі вось на сённяшні дзень яна пастаянна змяншаецца, бо феномен бясконцага аграцуду так глыбока засядае ў пячонках, што ўсё больш людзей вырашаюць узяць перапынак у спасціжэнні гэтай формы духоўнай БДСМ-практыкі. Але не пужайцеся падзення сервера: большасць усё ж ужо спасцігла мясцовую нірвану.

Дарэчы, калі вы не ведалі, то толькі ў гэтай мясцовасці ёсць магія! Ды і мясцовая сістэма кіравання — калгасная магакратыя. Узначальвае зону галоўны Аграархімаг, ён жа галоўнакамандуючы, галоўны астролаг, аграрый, гладыятар і прарок. Яго моц вялікая, а вучні і адэпты купаюцца ў магічным золаце.  Дарэчы, гэта яшчэ адна з вялікіх магчымасцяў Аграархімага, бо што яго, што прыдворныя харомы і ўладанні з’яўляюцца проста так, без выкарыстання галоўнай казны. На жаль, ён таксама не ўсёмагутны, таму маны хапае толькі на некалькі чалавек… Менавіта яны трымаюць усю зону ў сваіх руках і наклалі той самы эфект аграцуду. Але моцы на ўсё не хапае, таму Аграархімаг вельмі часта бачыцца са сваім суседнім калегам — Ватамагам, каб той падзяліўся сваёй манай.

А той ужо даўно паклаў вока на гэтыя тэрыторыі, таму паціху распрацоўвае план захопу, рыхтуючы свае легіёны ватнага алкадэсанту.

Далёка не ўсе жыхары лічаць, што такі ход справы найлепшы. А некаторыя нават аб’ядналіся супраць праўлення Аграархімага і хочуць прынесці сваю, асабістую магію — дэмакратыю. Але, на жаль, дзякуючы моцы аграцуду, яна вельмі слабая, што вымусіла калісьці адзіную гільдыю Байцоў Нейрамагічных Франтоў раскалоцца і разысціся па ўсёй зоне ў пошуках сапраўды працоўнай магчымасці вярнуць былыя магчымасці і нарэшце перамагчы. На жаль, падыходы пачалі настолькі адрознівацца, што пачалася вайна невялікіх груповак адэптаў той самай дэмакратыі. Прычым школы некаторых з іх зайшлі так далёка, што пачалі шукаць іншыя віды магіі.  Але іх аб’ядноўвае адно: яны ўсе — жыхары патаемнай Вайшнорыі. Некаторыя лічаць, што гэта асобная краіна, але гэта не зусім так. То бок у некаторых жыхароў гэтага ГОРАДА ёсць такая мэта, але яе не ўсе падзяляюць, ды і моцы пакуль не надта хапае.

Астатнія ж жыхары дадзенай зоны маюць вялікі шэраг класаў і груповак, пра якія вы яшчэ даведаецеся, як і іншыя падрабязнасці таго, пра што мы сёння пісалі. Не забывайцеся, што падарожжа толькі пачынаецца, а гэта толькі караценькі бліц асноўнай лініі сюжэту.

 

Багдан Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип