“Зоркі і Сонца” пабачаць 8 лютага ў Хальчанскай школе

8 лютага 2012 г. ў 14. 00. у Хальчанскай базавай школе (Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) адбудзецца літаратурна-этнаграфічная сустрэча “Зоркі і Сонца”.

У праграме:
творчыя выступленні Ларысы Раманавай, Генадзя Лапаціна — вядучых навуковых супрацоўнікаў Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава, сябраў Саюза беларускіх пісьменнікаў;
прэзентацыя кніг паэзіі Ларысы Раманавай “Птушкі і рыбы”, Генадзя Лапаціна
“Убачыць дрэва”, Галіны Нячаевай “Свабода вады”, Васіля Бакаева “Эмігрант з дзяцінства”, “Пад зоркаю Палынь”, “Перадусім — міласэрнасць”, навуковых выданняў Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава “Навуковыя запіскі”, “Арнаменты Падняпроўя”, “Галасы адышоўшых вёсак”;
выстаўка неглюбскіх ручнікоў (з фондаў ВМНТ імя Ф.Р. Шклярава);
літаратурна-фальклорная віктарына;
фотавыстава.

Сустрэча “Зоркі і Сонца” мае адбыцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Сустрэчу ладзяць: Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава,
Хальчанская базавая школа, МГА ЗБС “Бацькаўшчына”.