“Зразумей Украіну”. Конкурс эсэ і перакладаў сучаснай украінскай літаратуры

Літаратурны дом  “Логвінаў”, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Cаюз  беларускіх  пісьменнікаў абвяшчаюць конкурс  эсэ і перакладаў сучаснай украінскай літаратуры “Зразумей  Украіну”.

конкурс  эсэ і перакладаў сучаснай украінскай літаратуры “Зразумей  Украіну”

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

  1. Пераклад сучаснай украінскай літаратуры (паэзія, кароткае апавяданне, эсэ).
  2. Аўтарскае прачытанне сучаснай украінскай літаратуры (рэферат або эсэ, прысвечанае аднаму з сучасных украінскіх аўтараў альбо канкрэтнаму твору).

Умовы конкурсу. Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца  школьнікі і студэнты, маладзейшыя за 25 год, якія стала пражываюць у Беларусі. Мова твораў – беларуская, руская, украінская.

Тэксты ў электронным выглядзе (фармат  Word, 14 кегль, максімальны памер перакладу або твору 20 старонак) трэба даслаць  на адрас:  zrazumiec.ukrainu@lohvinau.by

Тэксты прымаюцца да 25 кастрычніка 2016 года.

Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца напрыканцы лістапада.

Першыя месцы ў намінацыях атрымаюць  планшэт, другія і  трэція – чыталку. Усе ўдзельнікі атрымаюць кніжныя падарункі ад кнігарні “Логвінаў”, і будуць запрошаныя на майстар-клас  па творчым пісьму.

У журы конкурса ўваходзяць прадстаўнікі Літаратурнага дому, ПЭН-Цэнтра і СБП