• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.12.2022 | Грамадства

«Зялёны тэлефон» дапамагае вырашаць экалагічныя праблемы ў Беларусі нават з-за мяжы

Яшчэ ўвосень мінулага года ў Беларусі адбылася амаль татальная зачыстка большасці арганізацыяў грамадзянскай супольнасці. Пацярпелі і экалагічныя арганізацыі, якіх абвінавачвалі ў палітызацыі сваёй дзейнасці. Але ж экалагічныя праблемы нікуды не зніклі, як не зніклі і тыя, хто да іх неабыякавы. Але ці ёсць у іх зараз магчымасць атрымаць кваліфікаваную дапамогу ў вырашэнні экалагічных праблемаў? У ініцыятыве «Зялёны тэлефон» упэўнена кажуць — так! Radiounet.fm пагутарыла з мэнэджаркай «Зялёнага тэлефону» Палінай Бурко.


347.png

Існуе некалькі варыянтаў экалагічнага актывізму і для людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі, і тых, хто знаходзіцца за мяжой. Мы заўсёды публікуем розныя грамадскія абмеркаванні, якія адбываюцца наконт будаўніцтва розных аб’ектаў. Пра іх заўжды ёсць такі дакумент — Справаздача аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе. Яго можна прачытаць, знайсці нейкія рэчы, з якімі чалавек можа быць не згодны. І даслаць свае заўвагі. Іх можна спакойна дасылаць і з-за мяжы.

Можна падаць заяву на сход для такога грамадскага абмеркавання. Гэта таксама можна зрабіць з-за мяжы. Таму што многія, на нашым досведзе, баяцца зараз у Беларусі кантактаваць з дзяржаўнымі органамі. Для гэтага можна прасіць дапамогі ў кагосьці, хто знаходзіцца за мяжой, каб яны даслалі запыт. Мы з боку «Зялёнага тэлефону» заўжды можам дапамагчы і скласці гэтыя заўвагі і арганізаваць запыт на афлайн-абмеркаванне.

Таксама вельмі папулярны спосаб — петыцыі. Іх можна таксама ствараць і падпісваць з-за мяжы. Наконт стварэння можна таксама звяртацца ці да нас, ці да каманды Petitions.by.

Ёсць людзі, якія з’ехалі і думаюць, што яны не могуць пісаць звароты з-за мяжы, бо не бачаць сітуацыю на ўласныя вочы. І ў той жа час, у Беларусі ёсць людзі, якія бачаць праблемы, але баяцца пісаць звароты, бе асцерагаюцца пераследу. І мы можам аб’яднаць намаганні, каб тыя, хто ў краіне распавядалі пра праблемы, дасылалі фотаздымкі, а тыя, хто за мяжой дасылалі ў адпаведныя органы звароты, рабілі петыцыі і распаўсюджвалі іх.

Таксама вельмі папулярны спосаб вырашэння праблем нават з-за мяжы — сервіс 115.бел. Людзі ў сваім раёне нешта фатаграфуюць апісваюць праблему, а мы з-за мяжы ўжо дасылаем у дадатку зварот і назіраем як праблема вырашаецца.

Калі праз звароты праблема не вырашаецца, дзейсным спосабам з’яўляецца публічны расповед пра яе. Але праз тое, што многія СМІ прызнаныя экстрэмісцкімі, гэта, канешне небяспечна і складана. І для гэтага ёсць людзі, якія знаходзяцца за мяжой і з імі можна супрацоўнічаць, каб ужо яны распавядалі СМІ пра праблему ў сваіх родных мясцінах.

348.png

Ці адрозніваецца разгляд зваротаў, накіраваных з-за мяжы ад тых, што дасылаюць людзі ўнутры Беларусі? Ці не адчуваецца дыскрымінацыі, калі чыноўнікі ведаюць, што чалавек, які звяртаецца, не жыве ў Беларусі?

Я дасылаю звароты па адрасе сваёй менскай прапіскі як грамадзянка Беларусі, і маю на гэта поўнае права, нават, калі фізічна знаходжуся за мяжой. Калі ўсё правільна запоўнена і ёсць усе дадзеныя, праігнараваць зварот немагчыма. Гэта забаронена. Калі, усё ж, ігнаруецца, то трэба пісаць у арганізацыю, якая стаіць вышэй, пра парушэнне закону. На нашым досведзе за апошні час такіх праблемаў не было.

Як на тле таго, што адбылося пасля 2020 года, змянілася экалагічная актыўнасць жыхароў Беларусі і тых, хто з’ехаў з краіны?

Паводле звестак нашай каманды, зараз запыты сталі больш, так бы мовіць, мяккімі. Раней звярталіся па нейкіх заводах, па справаздачах аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе ў тым ліку, зараз у асноўным звяртаюцца па дрэвах — высечка, няправільная абрэзка, альбо як усталяваць кантэйнер для асобнага збору смецця. Раней у такіх пытаннях была база людзей, якія ўжо ведалі як вырашаць такія пытанні. Зараз людзі баяцца нешта больш сур’ёзнае рабіць.

Дзе шукаць вашыя кантакты, каб атрымаць дапамогу ў развязанні экалагічных праблемаў?

Часцей за ўсё да нас звяртаюцца ў Тэлеграме. Гэта, напэўна, самы зручны і бяспечны спосаб зараз. Там у нас ёсць не толькі акаўнт, але і бот, праз які можна звярнуцца. Таксама ў нас ёсць электронная пошта і мы прысутнічаем у такіх сацсетках як Інстаграм, Фэйсбук, УКантакце і Аднакласнікі.

Цалкам размову з Палінай Бурко слухайце ў плэеры ніжэй:


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.   Наталлю затрымалі ў Мінску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва Беларусы свету

Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане

Беларускі-брытанскі тэатральны рэжысёр і акцёр Уладзімір Шчэрбань, вядомы апошнім часам як стваральнік сотняў па-майстэрску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура Асоба

Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»

Сёння, 4 лютага, спаўняецца 85 гадоў з дня смерці паэта, пісьменніка і перакладчыка Алеся Гурло. У дзень памяці...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип