Будзьмаўскія будні Таварыства аховы помнікаў
Красавік – гэта святочны месяц. У красавіку святкаваўся і Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін. Сёлета сябрам Таварыства аховы помнікаў не ўдалося адсвяткаваць гэты дзень ударнай працай – традыцыйную талаку перанеслі на май, калі канчаткова падсохне. Аднак проста да Міжнароднага дня пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” выйшаў мультымедыйны дыск з навукова-праектнымі працамі Архітэктурнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры...