Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк 25 чэрвеня выступілі ў сярэдняй школе вёскі Баравое на Койданаўшчыне. Выступ паэтаў ладзіўся для ўдзельнікаў семінару кіраўнікоў навучальных установаў Дзяржынскага і Светлагорскага раёнаў і вучняў Бараўской школы. Вось як пракаментаваў выступленне паэт і бард Эдуард Акулін: “З настаўніцкім і вучнёўскім калектывам Бараўской сярэдняй школы нас звязваюць даўнія творчыя і сяброўскія сувязі. Таму і не дзіўна, што нас запрасілі сюды ў чарговы раз, каб паказаць...