Бешанковічы

Бачэйкаўскі скарб у год “Пяцісотгоднасці”

Мястэчка Бачэйкава, што ў Бешанковіцкім раёне, вядома з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Праз гэтае старадаўняе паселішча працякае хуткаплынная рэчка Ула, якую мясцовыя людзі ласкава называюць Улянкай. Шмат гістарычных падзей адбылося на яе маляўнічых берагах. Калісьці тут знаходзіўся сядзібна-паркавы ансамбль, якім валодаў заможны род Цеханавецкіх. 10 ліпеня 1812 года ў палацы Цеханавецкіх адпачываў французскі імператар Напалеон Банапарт, калі яго войскі ішлі на Маскву. Вогненнае ліхалецце знішчыла...

03.04.2017

Жыццё (не)звычайнага беларуса: гісторыя прадпрымальніка з Бешанковічаў, які прадае вопратку ў этнічным стылі

У межах праекта «Жыццё (не)звычайнага беларуса» інтэрнет-газета “ Салідарнасць ” распавядае гісторыю жыцця прадпрымальніка з Бешанковічаў Уладзіміра Рамановіча, які прадае вопратку ў этнічным стылі і будуе эка-дом з саломы. Фота тут і далей з фэйсбука Уладзіміра Рамановіча — Я эканаміст-менеджар, скончыў віцебскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносінаў. Але мая прафесія — гэта не толькі лічбы і планаванне. Я стараюся да любых рэчаў падыходзіць творча. Ва ўніверсітэце...

28.08.2015

Па сапежынскіх уладаннях без дазволу былых гаспадароў

Чарговае падарожжа, зладжанае Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, адбылося 30 кастрычніка 2011. Без дазволу прадстаўнікоў роду Сапегаў (проста не было часу да іх звяртацца) група прыхільнікаў краязнаўчых падарожжаў праехалася па былых уладаннях гэтага славутага роду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Далей на http://pomniki.budzma.org/news/pa-sapyezhynskikh-uladannyakh-byez-dazvolu-bylykh-haspadarow...

31.10.2011

Арлоў і Бартосік у Бешанковічах

20 ліпеня 2011 года адбыліся дзве сустрэчы з пісьменнікам Уладзімірам Арловым і бардам Змітром Бартосікам. Першая сустрэча адбылася ў Бешанковічах у гасціннай сядзібе вядомага на Віцебшчыне барда Георгія Станкевіча. У сустрэчы ўзялі ўдзел настаўнікі, музейныя супрацоўнікі і студэнты. Уладзімір Арлоў прэзентаваў сваю новую кнігу гістарычнай прозы “Ля Дзікага Поля”. Зміцер Бартосік праспяваў выбраныя песні са свайго будучага альбома. Другая сустрэча прайшла на маляўнічым беразе Дзвіны каля в. Лучкі...

27.07.2011

Арлоў і Бартосік у Бешанковічах 20 ліпеня

20 ліпеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Бешанковічах адбудуцца два выступы гісторыка Уладзіміра Арлова і барда Змітра Бартосіка. Творцы выступяць з праграмай выбраных твораў ды разыграюць колькі конкурсаў з падарункамі ад “Будзьма беларусамі!” Усе падрабязнасці пра сустрэчы – па тэлефоне +375 29 218 47 39. 45141

18.07.2011

“Нацыянальнасць – беларус” можа стаць беларускім бэстсэлерам

... “Нацыянальнасць – беларус” Алега Латышонка па шматлікіх месцах Беларусі з 20 па 23 жніўня. Адбыўся шэраг сустрэч з прэзентацыямі па Беларусі: гэта і Бешанковічы, і Віцебск, і Полацк, і Вілейка, і нават Гродна. У гарадах Бешанковічы, Вілейка, Полацк сустрэчы прайшлі з удзелам пісьменніка ...

25.08.2009

“Нацыянальнасць – беларус” і “Arche”: разам па Беларусі

Часопіс “ARCHE” і кніга “Нацыянальнасць – беларус” будуць прэзентаваныя ў шэрагу гарадоў Беларусі. Сустрэчы пройдуць з удзелам рэдактара часопіса Валера Булгакава і аўтара кнігі Алега Латышонка. 20 жніўня ў Віцебску будуць прэзентаваныя полацкі нумар часопіса “ARCHE” і кніга “Нацыянальнасць – беларус”.  У імпрэзе возме ўдзел Уладзмір Арлоў. Пачатак а 18-й. Сустрэча адбудзецца ў Віцебскай духоўнай вучэльні (вул. Крылова, 7 (недалёка ад ратушы, каля музычнай школы, насупраць рэстарацыі “Золотой...

18.08.2009