Новы сінгл Bigi – Litary Bigi – псеўданім гомельскага музыкі, пад якім ён добра вядомы ў творчым асяродку горада над Сожам і па-за яго межамі. У розныя гады – гітарыст і кампазітар металічных гуртоў Tarantul, Samadhi Boom, Copyright і Ivorygod. Працуе як ды-джэй, мае дзесяткі клубных выступаў, рэміксаў і альбом электроннай музыкі A dozen steps to freedom . У сеціве даступны для праслухоўвання і спампоўвання дэбютны ЕР Quadromania. Складзены з трох трэкаў міньон прадстаўляе лірычны бок творчасці...