Спецыяльна для гэтага на тэрыторыі аднаго з мелавых кар’ераў старога радовішча Рось абрана пляцоўка, на якой пабудуюць вялікі турыстычны кемпінг. Наведвальнікам тут прапануюць акунуцца ў атмасферу першабытнай вёскі: пажыць у хацінах таго часу, здабыць агонь, зляпіць з гліны посуд і нават адправіцца ў паляванне на маманта. У планах — стварыць макет шахты, дзе турысты змогуць самастойна здабыць крэмень. — Пабудаваць аб’ект — палова справы, — кажа каардынатар праекта Дзяніс Ваканаў. — Яго неабходна...