Лабадзенка, Беланогая і Шапран вызначылі, дзе знаходзіцца Полаччына
Двухдзённы тур па Полаччыне быў арганізаваны грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” сумесна з полацкай гарадской суполкай Таварыства беларускай мовы “Рубон”. Трэба адзначыць, што суполка “Рубон” – сталы партнёр “Будзьмы” на Полаччыне. А вось дзе менавіта знаходзіцца Полаччына? Вы скажаце, што гэта Полацк і Полацкі раён? Анягож! У полацкай гімназіі №2 навучэнцы, пералічваючы пісьменнікаў, якія паходзяць з Полаччыны, дайшлі да Купалы і Коласа, бо яны тут “бывалі і працавалі”. А потым...