Горадня

Хард&хэві і блюз-трэш з беларускім каларытам: другі канцэрт з цыклу “Кропка(By)Фэст” прайшоў у Гродне

Аматараў беларускамоўнай музыкі 26 ліпеня сабраў гарадзенскі бар “City”. На ім выступілі гурты “Социум” і “ИГО” з Гродна, а таксама ВіскіДжэм з Менску. “Кропка(By)Фэст” – фестываль, які накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы праз музыку. Арганізатар Мікалай Скрабец запрашае вядомыя і не вельмі гурты з Гродна і іншых гарадоў, у рэпертуары якіх ёсць песні на беларускай мове. Гурт “Социум” быў заснаваны ў 2004 годзе. Свой стыль яны называюць арт-металам. Выконваюць песні на беларускай, рускай...

28.07.2015

Сёлетні лаўрэат Прэміі Цёткі Валер Гапееў прэзентуе сваю кнігу ў Гродне – 12 чэрвеня

12 чэрвеня (аўторак) а 19.00 у этнакраме “Цудоўня” пройдзе сустрэча з пісьменнікам, лаўрэатам сёлетняй Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў Валерыем Гапеевым . Мадэратарка – Ганна Янкута. Валеры Гапееў – аўтар раманаў «Ведзьміна тоня», «Ноч цмока», «Праклён», «Урокі першага кахання» і інш., майстар дэтэктыўных сюжэтаў, інтрыгоўных загадак і захапляльных развязак. Прэмію Цёткі (2018) атрымаў за раман «Мая мілая ведзьма» – гісторыю некалькіх падлеткаў, што вучацца ў старэйшай школе...

06.06.2018

У Гродне адновяць карты з выявамі Баторыя і Сабескага

Карты для гульні з фабрыкі Лапіных, якая працавала ў 1920-я – 1940-я ў Гродне, былі папулярнымі па ўсёй Еўропе. Сёння гарадзенскую “фішку” вырашылі вярнуць з небыцця мастакі і дызайнеры, стваральнікі гульні “Паўстанцы”. Антось і Наста Янкоўскія займаюцца распрацоўкай і продажам настольных гульняў. За іх плячыма такія вядомыя ўжо праекты гульняў як “Паўстанцы”, “Мова”. Да пары далучылася купка сяброў-дызайнераў, у выніку чаго паўстала сапраўднае творчае аб’яднанне з вялікімі планамі. “Калі мы прачыталі...

11.05.2017

Адзіны ў Беларусі музей царкоўнай Уніі ствараецца ў Горадні

Айцец Андрэй Крот пакуль збірае экспанаты, але канцэпцыя ўжо ёсць. Як ні дзіўна, музея, які б расказваў пра гісторыю беларускіх грэка-католікаў, у краіне няма. Нягледзячы на тое, што за часамі ВКЛ і Рэчы Паспалітай уніяцтва было самай масавай канфесіяй у Беларусі. Першы крок да паўнавартаснага музея — стварэнне музейнай экспазіцыі ў будынку парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні. На дадзеным этапе парафіяльны святар а. Андрэй ужо мае калекцыю прадметаў, якія лягуць у аснову экспазіцыі. Гэта і кнігі...

25.11.2016

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў: вучыцеся самі, дзяліцеся ведамі з іншымі!

Падзяліцца карыснымі ведамі, бясплатна атрымаць новы досвед і ўменні змогуць удзельнікі новай асветніцкай праграмы, якая стартуе ў Гродне ўжо гэтай восенню.  “Гарадзенскія Майстэрні Ведаў” – гэта адкрытая пляцоўка, у межах якой кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, і кожны ахвотны – прыняць удзел у навучанні. Фармат Майстэрняў На працягу дня ў некалькіх памяшканнях будуць праводзіцца майстар-класы, прэзентацыі, лекцыі, трэнінгі працягласцю 1-2 гадзіны, накіраваныя на...

23.08.2016

Апошнія гады Фары Вітаўта, або Як знішчалі самы старажытны касцёл Гродна

29 лістапада споўнілася 54 гады, як Гродна страціў свой самы старажытны каталіцкі храм — касцёл Найсвяцейшай Марыі Панны, у народзе проста Фара Вітаўта. На вежы прапанавалі арганізаваць парашутную вышку Першая ўзгадка пра драўляную Фару Вітаўта адносіцца да далёкага 1389 года. За амаль шэсць стагоддзяў існавання храм не адзін раз перабудоўваўся, належаў і каталікам, і праваслаўным. Перажыў абедзве сусветныя войны і застаўся амаль непашкоджаным. Аднак у тагачаснай савецкай дзяржаве, дзе панавала палітыка...

30.11.2015

Гарадзенскія габрэі, што перажылі вайну, вяртаюцца на Радзіму. Дзве гісторыі выжыўшых

Другая сусветная вайна раскідала гарадзенцаў па розных кутках планеты. З развіццём інтэрнэту цікавасць да гісторыі даваеннай габрэйскай грамады абудзілася наноў. Людзі штомесяц пішуць лісты, просяць знайсці сваякоў, некаторыя прыязджаюць і расказваюць гісторыі выратавання. Барыс Максавiч Квяткоўскі, старшыня габрэйскай супольнасці, расказаў “Твайму стылю” дзве ўнікальныя гісторыі, пра якія сам даведаўся гэтым летам. “З дзіцячага летніка нас вывезлі ў Сярэднюю Азію…”...

16.11.2015

Студэнтка-дызайнерка з Гродна стварыла яскравую кнігу пра страчаную спадчыну горада

Прыгожы альбом пра Гродна, якога ўжо няма, ды “гісторыка-архітэктурную амнэзію” гараджан, адразу хочацца пагартаць у руках. Аднак пакуль што для масавага чытача ён ёсць толькі ў электроннай форме, а рэальна надрукаваных асобнікаў – усяго некалькі. Выдатна ілюстраваная кніга пра страчаныя архітэктурныя помнікі Гродна яшчэ летам з’явілася ў электроннай форме ў інтэрнэце. Але толькі зараз на густоўнае і вельмі эстэтычнае выданне звярнулі ўвагу і пачалі публікаваць у сацыяльных сетках. Уся праца –...

06.11.2015

ТОП-5 гарадзенскіх Пагоняў. Дзе знайсці нацыянальны сімвал у Горадні?

Нягледзячы на тое, што афіцыйнай забароны на выкарыстанне Пагоні ў незалежнай Беларусі ніколі не існавала, у публічнай прасторы нават нашага горада не так і шмат месцаў, дзе гэты сімвал захаваўся. Дык дзе ў Гродне можна знайсці Пагоню? 1. “Пагоня на Грунвальд” . Адзіным помнікам з выявай сімвала ў горадзе з’яўляецца стэла “Грунвальд-1410” каля Каложскай царквы. Паводле гарадской легенды менавіта адсюль пасля ўрачыстай службы ў храме гарадзенская харугва 500 год таму вырушыла на поле пад Грунвальдам...

30.10.2015

“Беларускія гульні не ўнікальныя, але па-свойму адметныя”. Другі фестываль “Игрокуб” прайшоў у Гродне

Забаўляльны цэнтр “Галактыка” два дні зранку і да вечара быў перапоўнены аматарамі настольных гульняў. Прыняць удзел у турнірах і розыгрышах, патэсціць навінкі і сустрэцца з распрацоўшчыкамі, зарабіць зніжку на новы квэст і купіць гульні са зніжкай 20% – гэта маленькая частка таго, што праноўвалі на “Игрокубе”. Фестываль вырас у некалькі разоў У агульным доступе было некалькі дзясяткаў гульняў. На першым паверсе размясціліся гульні для дарослых і прэзентацыі навінак. На другім – гульні для дзетак...

27.10.2015
1 2 3
31