Дзятлаўская Скарыніяна, альбо Навошта сябраваць з кнігай
Літаратурна-музычныя сустрэчы з удзелам паэта Міхася Скоблы і спявачкі Таццяны Грыневіч-Матафонавай 14 чэрвеня прайшлі ў Дзятлаве – у летніках “Усмешка” (СШ № 1) і “Вясёлка” (СШ № 3). Пазнаёміўшы школьнікаў са сваімі новымі кнігамі, М. Скобла прывёў словы Францішка Скарыны: “Як у каштоўным камені моц, як ядро ў арэху, як золата ў зямлі, гэтак мудрасць у кнігах схавана. Усякаму чалавеку трэба сябраваць з кнігай, бо яна люстэрка людскога жыцця і душэўныя лекі, уцеха – самотным, знявераным – помач”...