Дубровенскія майстры аднаўляюць традыцыю “марачаўскіх” гліняных свістулек
Дубровенскія майстры аднаўляюць тэхніку вырабу цацак-свістулек, характэрную для гэтай мясцовасці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік народнага клуба майстроў “Дубравушка” Дубровенскага раённага Дома рамёстваў Вольга Аляксеева. Адна з майстрых клуба Людміла Чэрвінская крыху больш за год таму ўзялася за аднаўленне амаль страчанай традыцыі глінянай цацкі-свістулькі, якая ў перспектыве можа прэтэндаваць на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Дубровенскага раёна. Рэгіён славіўся глінянымі...