Май. 1065 год. Гэта ўсё пісьменнік Уладзімір Арлоў са сваімі “Таямніцамі полацкай гісторыі” вінаваты. У мяне ўсё пытаюць, чаму я без дай прычыны на Ноўгарад і Пскоў у 65-м пайшоў — яны ж нам, маўляў, саюзнікамі былі. Заяўляю уголас і публічна: “Прычына усё ж была, і імя ёй — Уладзімір Арлоў”. Панадзіўся адзін чалавек да мяне ў сон цягацца і патрабаваць: “Схадзі ды схадзі, спадару князь, на наўгародцаў. І потым на пскоўцаў яшчэ!” Я яму кажу: “Шаноўны, я не ведаю хто вы такі, і чаму вы заклікаеце...