У Каўнасе пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара

26 мая ў Каўнасе пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.

«Bielarusy ŭ Litoŭskaj Respublicy (1918-1940)»

Хто аўтар?

Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX ст. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы...

Пра што гэтая кніга?

— Пра грамадскую, палітычную, культурную і адукацыйную дзейнасць беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час.

— Пра тое, як змянялася стаўленне беларускіх палітыкаў у пытанні Вільні і Віленшчыны у 1918-1939 г.

— Пра лідараў беларускай супольнасці ў Літве, у тым ліку Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.

Дзе і калі?

Час правядзення прэзентацыі: 26 мая (аўторак), 18:00 — 19:30.

Адрас: VDU daugiafunkcinis mokslo ir studijų centras. V. Putvinskio g. 23-104.