Пасябравалі з беларускімі паэтамі…
Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” наладзілі дзве творчыя сустрэчы ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Дружба” на Койданаўшчыне 17 ліпеня. Сваімі ўражаннямі ад выступленняў падзяліўся Эдуард Акулін: “ У летніку “Дружба” сябруюць з беларускім паэтычным словам і песняй. Вось чаму сустрэчы прайшлі дружна і весела. Школьнікі ахвотна ўдзельнічалі ў літаратурных конкурсах. Разам з Леанідам Дранько-Майсюком чыталі вершы, спявалі падчас майго выступлення. Кіраўніцтва...