Засвяціліся на Мінскім моры
21 ліпеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк наведалі мінскае ўзбярэжжа, дзе правялі тры творчыя сустрэчы ў санаторыях “Пралеска”, “ Лазурны” і “Світанак”. “ Гэтыя творчыя сустрэчы без перабольшання насілі міжнародны характар, бо іх удзельнікамі сталі як беларусы, так і грамадзяне Расіі, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Літвы а таксама Ізраілю, якія апошнім часам вельмі ахвотна прыязджаюць на адпачынак у Беларусь. Нашым блізкім і далёкім суседзям было цікава даведацца...