Кароткі змест папярэдняга паста : У калідорах трэцяга паверха часава-прасторавага кантынуума Ўсяслаў Чарадзей сустракаецца з Містэрам “Не”, міністрам замежных справаў СССР Андрэем Грамыкам. Грамыка ганіць знешнюю палітыку Полацкага княства, пакуль Чарадзей збірае сілы для контрудару… – …А вы, спадар Грамыка, – пацікавіўся я, – у сваіх знешнепалітычных справах ніколі не памыляліся? – Не, ніколі, – адказаў Містэр “Не”. – І ніколі не было дылемы, хто добры, а хто – дрэнны? – Не, не было. – Цікава,...
У калідорах трэцяга паверха часава-прасторавага кантынуума перастрэўся я з дзядком. Стаім, усміхаемся, паціскаем рукі. Пытае ён мяне: – А вы, таварыш, хто такі? З капіталістычнага ці з сацыялістычнага блоку? – Я, – кажу я, – не з блокаў, а з плоці і крыві, бо чалавек, хоць і напалову. Усяслаў Чарадзей мяне клічуць, князь полацкі. – А-а! Гэта вы той, што дэструктыўны падкоп пад вялікую Русь капаў? На Нямізе дырдыганам уздырдыганіўся, сваіх братанічаў Яраславічаў мячом сек… – Нікуды я не дырдыганіўся...