На той кактэйль-вечарынцы ў гонар былых валадароў дзяржавы, куды я трапіў пасля таго, як мяне ўсмактала ў часавую варонку праз страту ключоў ад машыны часу, да мяне падвялі чалавека. “Вось, кажуць, княжа, пазнаёмся – савецкі валадар Пётр Машэраў. У цябе з ім шмат чаго агульнага: ён таксама ў свой час добра-такі па Нямізе прайшоўся. Усю гістарычную забудову зруйнаваў”. – Рады пазнаёміцца, – кажу. – Мне дагэтуль за Нямігу сорамна, таварыш князь, – раптам прызнаўся Машэраў і апусціў вочы. – От, вялікая...