Я дакладна ведаю, што яшчэ сто гадоў таму ўсё тут было iнакш. Аднак нават тое, што засталося да сённяшняга часу, дазваляе адчуць: умелi людзi жыць. Паколькi ўсё зроблена з неверагодным густам i разуменнем справы. У старадаўнiм парку i цяпер дыхаецца неяк iнакш, а сэрца настройваецца на iншы манер, у галаве быццам самi сабой з’яўляюцца выкшталцоныя думкi. Мiстыка ды i толькi! Толькi ўсё гэта, скажу я вам, зусiм не мiстыка. Праехаўшы дзясяткi старажытных сядзiб, у большасцi з iх (зразумела, у...