Гукаем вясну “500-годнасьці”
“Вясна, вясна, што ты нам прынясла? Гу-у-у-у-у!” Гэткім стараладным заклікам вясны, цеплыні, птахаў нябесных была распачата наступная літаратурна-музычная сустрэча, прысвечаная 500-годнасці кнігадруку, у музеі-сядзібе “Стойлы”, што месціцца ў Пружанскай пушчы. Гэтым разам годную справу першадрукара Францішка Скарыны ўхваляла й сама прырода: Гуканне вясны, зладжанае для вучняў сярэдняй школы нумар тры горада Жабінкі на Брэстчыне, сталася традыцыйнай асновай мастацкай дзеі. 31-га сакавіка і 1-га красавіка...