500-годнасць завітала на Свіслашчыну
Другі Міжнародны дабрачынны этнафестываль «Музыка нашых сэрцаў» 18 чэрвеня прайшоў у аграсядзібе «Фальварак у Рыся». Фэст праведзены ў рамках праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). На сёлетні фестываль, які сабраў больш за тысячу ўдзельнікаў, прыехалі маладыя інваліды з розных рэгіёнаў, самадзейныя творчыя калектывы, прафесійныя спевакі і музыканты, прадстаўнікі грамадскіх...