Смаргоньшчына

Над Віліёй – “буду песняй тваёй”

У Дзіцячым аздараўленчым цэнтры “Лясная паляна”, што знаходзіцца на беразе хуткаплыннай Віліі ў Смаргонскім раёне, 6 ліпеня адбыўся чарговы заезд школьнікаў. А каб паскорыць іх знаёмствы-сяброўствы, у летнік завіталі госці з Мінска – спявачка Таццяна Матафонава і паэт Міхась Скобла. На дзве гадзіны ціхі лясны гарадок ператварыўся ў канцэртную залу, у якой у непаўторным выкананні Таццяны гучалі песні на вершы беларускіх класікаў – М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Ул. Дубоўкі, У. Караткевіча....

08.07.2015

Цукерачны дзіцячы баль пройдзе на Смаргоншчыне ў музеі-сядзібе Агінскага

У Залессе Смаргонскага раёна ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага 21 чэрвеня адбудзецца Цукерачны дзіцячы баль. Запрашаюцца дзеці і дарослыя. Ілюстрацыйная выява, фота  з сайта www.redom.ru Захавальнік музея Аксана Скробат распавяла : – Праграма яшчэ не гатовая, але ўжо вядома, што баль будзе праходзіць для дзяцей ад шасці да дзесяці гадоў. Плануецца, што пачнецца прадстаўленне ў 14.00. Уваход платны. Па словах Аксаны Скробат, хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прыйдуць на баль, павінны быць адпаведна...

03.06.2015

Фоталетапіс жыцця Агінскага і яго землякоў можна ўбачыць на выставе ў Залессі

14 сакавіка ў адкрыцці выставы “Эпоха Агінскага: Аднаўленне памяці” ў сядзібе Агінскага ў Залессі прынялі ўдзел намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі і старшыня Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца. Прысутнічалі і шматлікія госці з розных устаноў Смаргоншчыны і сталіцы. Выстава з’яўляецца творчым фотапраектам, які прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння славутага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Яна адлюстроўвае помнік гісторыка-культурнай спадчыны “Ансамбль былога...

23.03.2015

У сядзібе Агінскіх Залессе ў 2015 годзе правядуць міжнародны фестываль тэатраў-батлеек

Міжнародны фестываль тэатраў-батлеек плануюць правесці ў 2015 годзе ў адноўленай сядзібе Міхаіла Клеафаса Агінскага Залессе ў Смаргонскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райвыканкаме. Рашэнне аб правядзенні фестывалю прынята ў час круглага стала, арганізаванага ў Залессі мясцовым дабрачынным фондам “Паўночныя Афіны”, дзе абмяркоўваліся магчымасці захавання і развіцця ўнікальнай беларускай традыцыі тэатраў-батлеек. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі батлеек, што дзейнічаюць у Гродзенскай...

17.11.2014

“Хай вам сніцца Багушэвіч!”

27 верасня Міхась Скобла і Таццяна Грыневіч-Матафонава выступілі на Ашмяншчыне і Смаргоншчыне. Першая сустрэча прайшла ў Жупранскай СШ імя Францішка Багушэвіча. Сыходзячы з гэтага, М. Скобла распачаў сустрэчу вершам-трыпціхам “Ноч у Кушлянах”, прысвечаным памяці аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, распавёў пра яго ролю ў станаўленні беларускай нацыі. Пачулі школьнікі і вясёлую перадгісторыю верша: “Неяк мы вандравалі па Гарадзеншчыне і Міншчыне і мелі праблему з начлегам. У Кушлянах...

02.10.2014

Адраджэнне сядзібы муз: ў сядзібе Агінскага загучыць музыка, а ў аранжарэі з’явяцца ананасы

  Ужо ў сакавіку  ў сядзібе Агінскага загучыць жывая музыка, а праз колькі месяцаў у аранжарэі з’явяцца сапраўдныя ананасы. Доўгія дзесяцігоддзі рэзідэнцыя вядомага кампазітара і палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна знаходзілася ў запусценні. Мясціны, што натхнялі кампазітара на стварэнне музычных твораў, у тым ліку вядомага на ўвесь свет паланэза “Развітанне з Радзімай”, і якія часта параўноўвалі з Яснай Палянай Талстога, Міхайлаўскім Пушкіна і Тарханавым Лермантава...

19.02.2014