Сустрэчы на радзіме Коласа і Міцкевіча
Плённым на творчыя сустрэчы стаў гэты тыдзень для Э. Акуліна і Л. Дранько-Майсюка.У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 23 траўня паэты наведалі Стаўбцоўшчыну, дзе правялі ўрокі сучаснай паэзіі ў Мікалаеўшчынскай і Любкаўшчынскай СШ, а 25 траўня творцаў віталі на Наваградчыне, у сярэдніх школах вёскі Вялікія Вераб’евічы і Любча. “Уражанні ад нядаўніх сустрэч – незабыўныя. Мы адчувалі сябе сапраўднымі літаратурнымі паломнікамі. За адзін тыдзень мы наведалі радзінныя мясціны двух волатаў сусветнай...