Кароткі змест папярэдняга паста : У калідорах трэцяга паверха часава-прасторавага кантынуума Ўсяслаў Чарадзей сустракаецца з Містэрам “Не”, міністрам замежных справаў СССР Андрэем Грамыкам. Грамыка ганіць знешнюю палітыку Полацкага княства, пакуль Чарадзей збірае сілы для контрудару… – …А вы, спадар Грамыка, – пацікавіўся я, – у сваіх знешнепалітычных справах ніколі не памыляліся? – Не, ніколі, – адказаў Містэр “Не”. – І ніколі не было дылемы, хто добры, а хто – дрэнны? – Не, не было. – Цікава,...
... таварыш, хто такі? З капіталістычнага ці з сацыялістычнага блоку? – Я, – кажу я, – не з блокаў, а з плоці і крыві, бо чалавек, хоць і напалову. Усяслаў Чарадзей мяне клічуць, князь полацкі. – А-а! Гэта вы той, што дэструктыўны падкоп пад вялікую Русь капаў? На Нямізе дырдыганам уздырдыганіўся,...
мяне пастаянна пытаюцца, нашто я блог завёў. Адказваю: бо не давяраю прыдворным літаратарам увогуле і асабіста — паэту Баяну. Часам у прыватным жыцці такое адпаліць, ажно за галаву хапаешся: што ж ты, партач і боўдзіла, у такім разе ў паэмах пішаш? Яшчэ выставіш манаршую асобу перад нашчадкамі драпежным тыранам-недачалавекам… А яшчэ я блог завёў, бо з некаторых часоў дармавога чарніла ў мяне хоць заліся… …З чарговай сваёй творчай камандзіроўкі ў паралельныя сусветы і будучыя часіны, дзе шукаў...
Гэта ўсё паэт Баян вінаваты. Прыбыў я ў чарговы час і эпоху. Прыгожа тут: замкі, палацы, вершнікі… Ну, думаю, у казку трапіў. Падыходзіць да мяне літаратар – я па чарцы з мёдам у яго руцэ гэта зразумеў. Дзе я і хто ты, пытаю. – Гэта казачная краіна… А я… казачнік… гэты.. французскі… Ш-ш… Шарль… Пяро… П’еро. Ага… І тут, разумееш… трэба ў ролевую гульню пагуляць – маленькую дзяўчынку праглынуць. – Хто я табе, скуралуп? – запярэчыў я. – Я вегетарыянец і дзяцей глытаць не буду! – Яшчэ як...
Што, Менск?! Гэтая вёска?! І сталіца?! Ад абурэння я ператварыўся ў ваўка і закусіў хвост. Ключы ад машыны часу знайсціся не могуць, я трапляю ў час, дзе мы ў адной дзяржаве з цюркамі, армянамі і эстамі (як такі саюз чыста фізічна ўмагчыміўся, не ўяўляю!), плацім даніну нейкай Маскве, і рыцарскія гербы якіясьці надта крыважэрныя зрабіліся – нават не меч ці булава, а серп і малаток. І ў дадатак сталіца нашага ўдзельнага княства — ужо не Полацак, а дробны Менск. У-у-у! А галоўны ў іх сказаў: – Вось...
Вядома, гэта ўсё мая празмерная мудрасць вінаватая. Замежныя старцы ды малапісьменныя інакі (скарочана — СМІ) пачалі распускаць чуткі, што я, маўляў, для сваіх патрэбаў скраў, маўляў, чарцёж Сафійскага сабора з Канстанцінопаля і пабудаваў чужое як сваё. Я, нібыта, парушальнік, нібыта, аўтарскіх правоў, злодзей і паўтарака. Паехаў я ў Кіеў і там, у тым Кіеве, на чарговым з’ездзе князёў-уладальнікаў Сафійскіх сабораў, якіх нахабна абылгалі, прамову ціскануў. Пачаў здалёк: “Вось возьмем, напрыклад...