Гэта ўсё паэт Баян вінаваты. Прыбыў я ў чарговы час і эпоху. Прыгожа тут: замкі, палацы, вершнікі… Ну, думаю, у казку трапіў. Падыходзіць да мяне літаратар – я па чарцы з мёдам у яго руцэ гэта зразумеў. Дзе я і хто ты, пытаю. – Гэта казачная краіна… А я… казачнік… гэты.. французскі… Ш-ш… Шарль… Пяро… П’еро. Ага… І тут, разумееш… трэба ў ролевую гульню пагуляць – маленькую дзяўчынку праглынуць. – Хто я табе, скуралуп? – запярэчыў я. – Я вегетарыянец і дзяцей глытаць не буду! – Яшчэ як...