мяне пастаянна пытаюцца, нашто я блог завёў. Адказваю: бо не давяраю прыдворным літаратарам увогуле і асабіста — паэту Баяну. Часам у прыватным жыцці такое адпаліць, ажно за галаву хапаешся: што ж ты, партач і боўдзіла, у такім разе ў паэмах пішаш? Яшчэ выставіш манаршую асобу перад нашчадкамі драпежным тыранам-недачалавекам… А яшчэ я блог завёў, бо з некаторых часоў дармавога чарніла ў мяне хоць заліся… …З чарговай сваёй творчай камандзіроўкі ў паралельныя сусветы і будучыя часіны, дзе шукаў...