Вядома, гэта ўсё мая празмерная мудрасць вінаватая. Замежныя старцы ды малапісьменныя інакі (скарочана — СМІ) пачалі распускаць чуткі, што я, маўляў, для сваіх патрэбаў скраў, маўляў, чарцёж Сафійскага сабора з Канстанцінопаля і пабудаваў чужое як сваё. Я, нібыта, парушальнік, нібыта, аўтарскіх правоў, злодзей і паўтарака. Паехаў я ў Кіеў і там, у тым Кіеве, на чарговым з’ездзе князёў-уладальнікаў Сафійскіх сабораў, якіх нахабна абылгалі, прамову ціскануў. Пачаў здалёк: “Вось возьмем, напрыклад...