Чытацкі клуб у Мінску абмяркуе "Хама" Ажэшкі (16+)

26.10.2025 12:00 - 14:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў

У нядзелю, 26 кастрычніка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца новая сустрэча чытацкага клуба.



Вас чакае падарожжа ў свет літаратуры ХІХ ст. 

У цэнтры увагі апынецца аповесць Элізы Ажэшкі “Хам”. 

Сюжэт прысвечаны жыццю беларускай вёскі пазамінулага стагоддзя. 

Дар і трагедыя кахання, прыняцце і нянавісць, туга, пакуты сумлення і даравання – адвечныя глыбінныя тэмы, што разгортваюцца праз лёсы галоўных герояў: селяніна-рыбака Паўла Кабыцкага і распуснай, фанабэрыстай Франкі. 

Аб іх саміх і іх трагічным жыццёвым сюжэце паразважаюць разам.

Мадэратарка - Валянціна Кароткіна.


Удзел - 8 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ