Майстар-клас па вырабе саламянага павука ў Гомелі (12+)

13.12.2025 14:00 - 15:30 Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 10 рублёў

У суботу, 13 снежня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на майстар-клас па вырабе саламянага павука.


Саламяны павук быў традыцыйным упрыгожваннем інтэр’ера беларусаў з даўніх часоў. Але ж не толькі і не проста ўпрыгожваннем. 

Гэта старажытны абярэг, які забяспечваў дабрабыт сям’і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы. 

Меркавалі, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны павук, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.

Таксама павука падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых падчас вяселля.

На працягу года павук, што вісіць у хаце, збірае ў сваё “павуцінне” усё дрэннае, і пасля яго спальваюць. 

То створыце ўласнага павука на добры год!

Працягласць - 1-1,5 гадзіны.

Кошт - 10 рублёў. Усе матэрыялы дадуць.

Запісвайцеся на майстар-клас па нумары +375(232)509698 альбо у дырэкт музея.


Вам можа быць цікава

Дзень Святога Патрыка ў Варшаве

13.03.2026 (19:00 - 20:30) GARAŻ artystyczny (ul. Wałbrzyska 11)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ