Анлайн-цырымонія ўганаравання прэміяй імя Францішка Багушэвіча

16.12.2025 17:00 - 18:00 Ютуб-канал Беларускага ПЭНа Бясплатнае

У аўторак, 16 снежня, Беларускі ПЭН запрашае на анлайн-цырымонію ўганаравання прэміяй імя Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2024 годзе.


Цырымонію правядзе старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, якая пазнаёміць гледачоў з рашэннем журы, павіншуе пераможцаў і дасць ім магчымасць распавесці пра ўганараваныя творы.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча – штогадовая літаратурная падзея, заснаваная ў 1994 годзе. Яна носіць імя выбітнага беларускага пісьменніка ды грамадскага дзеяча і традыцыйна ўручаецца аўтарам за выдатную гістарычную прозу, што спрыяе абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Далучайцеся ў адпаведны час па спасылцы.

Дата і час: 16 снежня ў 17.00 (час мінскі, гэта 15.00 па Варшаве і 16.00 па Вільні) 



Вам можа быць цікава

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

"Dzieciuki" ў Варшаве

06.03.2026 (20:00 - 22:00) Przychodnia Skłot (ks. Ignacego Jana Skorupki 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ