Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 - 08.03.2026 09:00 - 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116) Па чытацкім білеце

У Нацыянальнай бібліятэцы надоечы адкрылася рэтраспектыўная выстава “Замест тысячы слоў”, прымеркаваная да 95-гадовага юбілею Наталлі і Георгія Паплаўскіх.


Народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі – яркі мастак-“шасцідзясятнік”, адзін з першых аўтараў “суровага стылю”, кніжны графік.

Аб’ехаўшы паўсвету і стварыўшы серыі работ аб сваіх падарожжах, ён шчыра апяваў родную Беларусь.

Наталля Паплаўская – мастачка, графік, ілюстратарка, суаўтарка, муза і калега Георгія Георгіевіча.

Яе кніжная і станковая творчасць прысвечана фальклору, своеасаблівасці культуры і прыроды Беларусі, увасобленых у казачна-паэтычнай інтэрпрэтацыі народнага побыту і аб’яднаных тонкім пачуццём стылю.

У экспазіцыі - станковыя работы і цыклы прадстаўнікоў дынастыі мастакоў.

Выстава будзе працаваць да 8 сакавіка.

Уваход - па чытацкім білеце альбо білеце сацыякультурнага цэнтра.


Вам можа быць цікава

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Вясновы фэст пад Маладзечнам

18.04.2026 (13:00 - 17:00) фальварак Ракуцёўшчына

Лекцыя Галіны Пазьняк «Беларускі свет Максіма Багдановіча» ў Н’ю-Ёрку

19.04.2026 (12:00 - 14:00) сабор св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Atlantic Avenue, Brooklyn)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ