Фестываль Польскай Анімацыі ў Гродне

31.01.2015 - 01.02.2015 18:00 - 20:00 Гродна (вул. Будзёнага, 48а, унутраны дворык, зала 102) Бясплатнае

31 студзеня – 1 лютага ў Гродне адбудуцца паказы мультыплікацыйных фільмаў польскіх аніматараў.

Аўтары мультфільмаў разважаюць пра асабістыя праблемы чалавека і пра жыццё ў грамадстве ў цэлым.

Сам фестываль унікальны тым, што намінацыі ў ім ажыццяўляюцца ў шасці катэгорыях, а ў якасці журы выступаюць самі гледачы – жыхары буйных і малых польскіх гарадоў, а таксама некаторых вёсак.

31 студзеня пройдзе паказ рознапланавых анімацыйных фільмаў, ужо прадстаўленых раней у 17 краінах. Мастакі з’яўляюцца прызёрамі польскага фестывалю анімацыі O!PLA.

1 лютага адбудзецца прэзентацыя работ таленавітых студэнтаў польскай Вышэйшай Дзяржаўнай школы кінематографа, тэлебачання і тэатра імя Лявона Шылера (г. Лодзь).

Мультфільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі і англійскімі субтытрамі.

Працягласць паказаў – 90 хвілін.

Уваход вольны.

Паказы адбудуцца па адрасе: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а, унутраны дворык, зала 102, у 18.00.

Твой стыль


Вам можа быць цікава

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ