Дударскі клуб

04.03.2015 19:00 - 23:00 ------------ 50 000 рублёў

У найбліжэйшую сераду, 4 сакавіка працяг вечарынаў адноўленага фізічна і абноўленага маральна Дударскага клуба.

Першая тэматычная вечарына ў сезоне прысьвечана тутэйшай смыковай традыцыі. Скрыпкі і басэтлі, гудкі і зноў скрыпкі, і яшчэ скрыпкі, а потым ужо нарэшце скрыпкі. Але не акадэмічнае занудзтва і не “мама-мама што я буду дзелаць”, а народныя, каларытныя, дзікія і дужа сімпатычныя.

Напачатку праграмы — этнаграфічны фільм пра геніяльных (бяз жартаў) беларускіх вясковых скрыпакоў.

Адмыслова запрошаным госьцем, які адкатае нам паказальную праграму — сьвежа-перайменаваная са “Старога сяла” смыковая капэля “Колісьнія” (скрыпкі, басэтля, бубен). Капэля складаецца з такіх мастадонтаў усяе фальклёрнае Беларусі як Васіль Грынь, Стась Чавус і Дзяніс Сухі.

Ну а потым, канечне, як заўжды, вольная праграма, дуды, бубны, танцы, абжыманцы, трэш, угар і іншыя небяспечныя для здароўя рэчы.

4 сакавіка, серада, Jack Club, вул. Няміга 12

Уваход 50 тыс. + бесплатны алкагольны ці безалкаголны напой на выбар (чэк-бар). Квіткі толькі на месцы.

Клуб адкрыты з 18:30, пачатак пасьля 19:00.


Вам можа быць цікава

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Лайтовы ў Мінску

10.04.2026 (19:00 - 21:00) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

25.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ