Літаратурны музей Максіма Багдановіча

01.04.2016 17:00 - 19:00 Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на імпрэзу “Старонка лепшая ў штодзённіку жыцця…” у межах святкавання 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 35-годдзя з дня заснавання Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

1 красавіка 2016 года а 17-й гадзіне

Сёлета мы адзначаем 35 гадоў з дня заснавання Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Хто зможа адказаць на пытанне – гэта многа ці мала? Напэўна, істотнай тут будзе не згаданая лічба, а маштаб зробленага на ніве багдановічазнаўства.

35-годдзе музея – гэта нагода пэўным чынам падсумаваць зробленае, згадаць часы сталення і росквіту. За гады руплівай працы Літаратурны музей Максіма Багдановіча стаў сапраўдным цэнтрам па зборы, захаванні, вывучэнні і папулярызацыі творчай спадчыны самага маладога генія беларускай літаратуры.

Але наша плённая дзейнасць была б немагчымая без прыхільнікаў творчасці Максіма Багдановіча і сяброў музея, якія не толькі наведваюць імпрэзы, вечарыны і навуковыя форумы, але дапамагаюць у зборы матэрыялаў для фондаў.

Пад час вечарыны каштоўныя падарункі да дня нараджэння Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ўручаць Уладзімір Адамушка, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству, Мікола Трус, загадчык кафедры беларускай літаратуры БДТУ, аўтар манаграфіі, прысвечанай класіку беларускай літаратуры.

Для нас выступяць Вячаслаў Рагойша, доктар філалагічных навук, адзін з самых шчодрых фондастваральнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Навум Гальпяровіч, паэт, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё, Міхась Пазнякоў, першы дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Валянціна Бяляўская, адзін з першых галоўных захавальнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Запрашаем і вас далучыцца да музейнага свята!


Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ