• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

30-годдзе Таварыства “Тутэйшыя”

Пачатак: 14.12 (18:30)
Канец: 14.12 (18:30)
Палацы мастацтваў
(Мінск, вул. Казлова, 3)
Кошт: Уваход вольны
Google

14 снежня ў Палацы Мастацтваў адбудзецца юбілейная вечарына слыннага літаратурнага аб’яднання “Тутэйшыя”.

«Тутэйшыя», незалежнае аб’яднаньне маладых літаратараў-нонканфармістаў, якія аказвалі ўплыў і на палітычнае жыцьцё краіны.

Было ўтворанае ў 1987 з мэтай «абараняць свае правы, свае погляды і перакананьні, супрацьстаяць жалезнай гіерархічнай структуры Саюзу пісьменьнікаў». Дзеля легальнасьці фармальна лічылася, што таварыства існуе пры Саюзе пісьменьнікаў Беларусі. Таварыства аб’ядноўвала блізу 80 сябраў. Актыў складалі: А.Бяляцкі, А.Глёбус, С.Дубавец, В.Казлова, С.Кавалёў, А.Сыс, У.Сьцяпан, С.Шупа, П.Васючэнка, М.Талочка, М.Шайбак. Ня маючы шырокай магчымасьці публікаваць свае творы ў афіцыйных выдавецкіх структурах, маладыя літаратары наладзілі выпуск самвыдавецкага альманаху «Літаратура». Каб асьвятляць дзейнасьць таварыства, была створаная самвыдавецкая газэта «Кантроль».

Т. сталі ня толькі праваднікамі нонканфармізму ў літаратуры, але рэальнай палітычнай сілай. Акцыі, якія праводзіліся аб’яднаньнем, мелі шырокі рэзананс у грамадзтве, паседжаньні і вечарыны Т. зьбіралі вялікую колькасьць гледачоў.

Палітычная дзейнасьць Т. пачалася ў 1987, калі аб’яднаньне аднавіла (у форме сходу людзей – мітынгу) старадаўнюю беларускую традыцыю дня памінаньня памерлых «Дзяды». Тут упершыню злачынствы сталінізму былі названыя генацыдам і злачынствам супраць чалавецтва, быў зачытаны доўгі сьпіс беларускіх літаратараў, рэпрэсаваных у гады тыраніі. Пасьля мітынгу ў прэсе разгарнулася кампанія па ачарненьні Т., іх абвінавачвалі ў фашызме і экстрэмізме.

«Дзяды» ў 1988 былі, бадай, самай гучнай і масавай акцыяй 1980-х, для разгону дэманстрантаў былі прымененыя газы і дубінкі. Арганізацыя мітынгаў пацягнула за сабой шэраг рэпрэсыяў з боку ўладаў: арышты, штрафы, пабоі, перасьледы, шальмаваньне ў прэсе.

 

Выступоўцы

Барыс Пятровіч

Алесь Аркуш

Ігар Бабкоў

Алесь Бяляцкі

Сяргей Дубавец

Сяргей Кавалёў

Ганна Кісліцына

Максім Клімковіч

Алесь Ліпай

Алег Мінкін

Уладзімір Някляеў

Юрась Пацюпа

Людка Сільнова

Міхась Скобла

 

Музычныя перапынкі: Кася Камоцкая і Вальжына Цярэшчанка, Едрусь Акулін

 

Пачатак а 18:30.

Уваход вольны.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип