40 гадоў творчасці Уладзіміра Церабуна ў альбоме ” На хвалях часу”

30.03.2016 19:00 - 22:00 Галіяфы (вул. Старавіленская, 6) Бясплатнае

Вядомы скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь прадставіць другое выданне альбома “На хвалях часу”. Прэзентацыя пройдзе ў сераду, 30 сакавіка.

“Клёкат буслоў” у Скідзелі, “Мядзведжая акадэмія” ў Смаргоні, “Ветразь” у Гродне… – скульптуры майстра ўпрыгожваюць шматлікія мясціны краіны. Цяпер іх можна будзе пабачыць на старонках адной кнігі, якая налічвае 90 старонак.

У ёй жа Уладзімір Церабун паказвае свае найбольш значныя працы за гэты перыяд – станковыя творы, графіку, кераміку і жывапіс.

Гасцямі прэзентацыі будуць мастацтвазнаўца Яўген Шунейка, жывапісец Мікола Апіок і скульптар Іван Арцімовіч. Не абыйдзецца і без музыкі – на прэзентацыі прагучаць рамансы пад гітару ў выкананні майстра.

Пачатак а 19:00 у кнігарні “Галіяфы”, Траецкае прадмесце, вул. Старавіленская, 6. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Стэндап Пашы Залуцкага ў Берліне

28.06.2026 (20:30 - 22:30) The Wall Comedy Club (Grünberger Str. 84)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ