Абмяркуем літаратурныя вынікі года!

27.12.2017 18:00 - 18:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Уваход вольны

Напрыканцы года выбітныя выданні свету ладзяць апытанні і агляды культурных падзей – ці то ў выглядзе рэйтынгаў, ці то дайджэстаў. Прапануем далучыцца да вуснага варыянту падобных жанраў. Заадно пабачыце на свае вочы і тых, хто часта застаецца па-за кадрам: у заснежаным Мінску ладзім дыялог літаратурных крытыкаў новай генерацыі.

Ледзь не штогод у літаратурным паветры павісае рытарычнае пытанне пра наяўнасць ці адсутнасць сучаснай літаратурнай крытыкі. З аднаго боку, трывалай і штодзённай магчымасці чытаць новыя літаратурныя агляды на беларускай мове пакуль не існуе, што складае ўражанне “смерці пацыента”.

У той жа час за апошнія 10 гадоў сфармавалася кола аўтараў, якое пастаянна друкуе літаратурныя рэцэнзіі, але не ўспрымаецца як афіцыйнае прадстаўніцтва сучаснай літаратурнай крытыкі Беларусі. Самая літаратура ў той самы час таксама застаецца недапраяўленай. Яе наяўнасць засведчваюць згадкі ў СМІ, а не аналітычны складнік.

Нябачнасць літаратурнай крытыкі і недапраяўленасць літаратуры, такім чынам, апынаюцца надзвычай узаемазвязанымі фактарамі.

Хто вінаваты і што з гэтым усім рабіць, прапануем разабрацца на дыскусіі грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, прысвечанай літаратурным вынікам 2017 года і літаратурнай крытыцы новай генерацыі.

Абмяркоўваем:

– Беларуская літаратура ў 2017-м: правал, узлёт ці стагнацыя?
– Сучасныя функцыі крытыкі: даследаваць твор, зацікавіць выдаўца, пакупніка ці сфармаваць уласную рэпутацыю?
– “Пад сцягам Гедройця”: ці варта меркаваць пра літаратуру праз шкельцы ўзнагарод.
– З’яўленне новых практык чытання і іх уплыў на крытыку
– Літаратурныя рэпутацыі: як сказаць, што думаеш, і застацца жывым?

Удзельнічаюць:

Марына Весялуха

Наста Грышчук

Жана Капуста

Алена Карп

Мадэратар – Ціхан Чарнякевіч.

27 снежня а 18:00 ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Уваход вольны.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Перфарматыўнае чытанне «Кураж» у Познані

22.07.2026 (19:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ