Адборышча. Самая насычаная музычная пятніца гэтай зімы

19.02.2016 - 20.02.2016 16:00 - 02:00 Клб ІЛІ (пр. Незалежнасці 131/1 (былы "Салтайм")) Бясплатнае

★ XXVII ФЭСТЫВАЛЬ МУЗЫКІ МАЛАДОЙ БЕЛАРУСІ «БАСОВІШЧА» ЗЬБІРАЕ СЯБРОЎ У МЕНСКУ★

За акном — люты-месяц. Летніх рок-н-рольных начэй і рамантычных сьвітанкаў у Борыку ля Гарадка яшчэ чакаць і чакаць. Але «БАС» знайшоў выйсьце — і міні-вэрсія «БАСОВІШЧА» адбудзецца ў Менску ўжо 19-га лютага!

САМАЯ НАСЫЧАНАЯ МУЗЫЧНАЯ ПЯТНІЦА ГЭТАЙ ЗІМЫ!

★ А 16:00 пачынаем канцэртнае праслухоўваньне паўфіналістаў Конкурсу маладых гуртоў. Адкрый для сябе новыя імёны ў беларускай музыцы! Зайграе ажно 10 каманд!
http://vk.com/wall-39732565_217

★ З 20:00 цябе чакаюць сэты леташніх пераможцаў Конкурсу — жыцьцярадасных NAVI (BY) і глыбакадумных TONQIXOD (BY)

★ А 21:30 выступіць гурт ILO&FRIENDS (PL) з прэзэнтацыяй новага альбому «Кола»
http://vk.com/wall-21349583_3757

★ А 22.30 на сцэну выйдзе AKUTE (BY)

★ З 23.30 і да сярэдзіны ночы будзем таньчыць пад густоўны dj-сэт ад WARSAW BALKAN MADNESS (PL)

Уяўляеш, што цябе чакае? Будзе горача!
БЯРЫ СЯБРОЎ І ПРЫХОДЗЬ 19.02 У НОВЫ «БАР ili КЛУБ»

★ УВАХОД ВОЛЬНЫ ★


Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 (паведамяць удзельнікам)

NAVIBAND у Беластоку

20.09.2026 (19:00 - 21:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ