Адкрыццё 8 сезону Дударскага клубу

21.12.2017 18:30 - 19:00 Клуб «Брюгге» (пр-т Партызанскі, 6А)) Уваход вольны
Легендарныя вечарыны Дударскага клюбу вяртаюцца!
Распачынаем 8 сэзон

Першая сустрэча адбудзецца 21 сьнежня (чацьвер)!

Пабачымся ў дзень зімовага сонцавароту!

Дзе:
клюб “BRUGGE” (пр-т Партызанскі, 6А)

Калі:
дзьверы адчыненыя з 18:30;
пачатак а 19:00

Увага:

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

P.s. Чаму сустрэча ў чацьвер? Бо ў сераду 20 сьнежня “BRUGGE” заняты іншым канцэртам.
Наступныя вечарыны плянуем ладзіць традыцыйна серадамі!

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

📝Вечарыны «Дударскага клюбу» — гэта сяброўская атмасфэра, дух старадаўняе карчмы, жывая народная й сярэднявечная музыка ад найлепшых дудароў краіны, танцы, сьпевы і шмат весялосьці!
Утульнае месца для рэгулярных сустрэчаў зь сябрамі, цікавых размоў і знаёмстваў.

Будзьма разам!

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Сябры!

Гэты сэзон музычна-танцавальных сустрэчаў мы хочам зрабіць з ВОЛЬНЫМ УВАХОДАМ ДЛЯ ЎСІХ!

Гэта дазволіць пашырыць аўдыторыю, уцягнуць у дударскі й танцавальны рух новых людзей.

Натуральна, вечарыны вымагаюць грашовых выдаткаў (арэнда, праца гукарэжысэра, паліва музыкам, ганарары запрошаным калектывам).

Таму кожны, хто хоча, каб гэты сэзон прайшоў годна й не абмежаваўся 2-3 вечарынамі, можа падтрымаць яго на краўдфандынгавым сайце або на вечарынах “у шапку”.

Усе падрабязнасьці тут: 👇

https://www.talaka.org/projects/2284/overview


Вам можа быць цікава

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Сустрэча з аўтарамі медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня», «Сармат», «Беларусь 18|63» у межах фестывалю Tutaka

18.07.2026 (15:50 - 17:20) Мерапрыемства адбудзецца ў біваку паўстанцаў 1863 года клуба гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863».

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

26.07.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ