Адкрыццё праекта “Біяэтыка” // Aljoscha (Украіна/Нямеччына)

03.03.2016 17:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці 37А) Бясплатнае

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадстаўляе персанальны праект “Біяэтыка”, які прысвечаны тэме змянення біялагічных формаў жыцця ў будучыні. 

Канцэпцыя праекта грунтавалася на мажлівасці задацца пытаннямі аб этычным і эстэтычным баку развіцця генных мадыфікацыяў і ўжытку медыцынскай інжынерыі ў жыцці грамадства.

З прычыны непазбежнага з’яўлення новых жывых формаў у грамадстве, адбудуцца змены і ў мастацтве. Такія змены­­, паводле словаў Aljoschы, прадставяць сабой практычную магчымасць уплыву мастака на працэс нараджэння і гадавання новых біялагічных формаў, а таксама рэінстытуалізацыю музеяў і галерэяў у экспазіцыйныя сады для іх дэманстравання.

У экспазіцыю праекта ўваходзяць малюнкі, асобныя аб’екты, кінастужка і дзве арганічныя інсталяцыі.

Aljoscha нарадзіўся ў 1974 годзе ў Глухаве (Украіна). У 2006 годзе скончыў навучанне ў міжнароднай летняй Акадэміі выяўленчых мастацтваў ў Зальцбургу (Аўстрыя).  З 2008 года стаўся актыўным удзельнікам міжнародных  выставачных праектаў  у Іспаніі, Італіі, Аўстрыі, Нямеччыне. Пераможца конкурса  XXXV Premio Bancaja  ў намінацыі “Скульптура” (Іспанія),  прызёр праекта Schlosspark 2009 (Нямеччына).
Жыве і працуе ў Дюсельдорфе, Нямеччына.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” радая запрасіць Вас на сустрэчу з мастаком, якая адбудзецца 3 сакавіка а 17.00 і адкрыццё праекта а 19.00
па адрасе: Мінск, Незалежнасці 37А. Уваход вольны

Кошт квітка на выставу: 20.000


Вам можа быць цікава

Выстава «Рай» у Віцебску

21.02.2025 17:00 - 20.06.2025 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7)

Выстава «Радуніца» ў Беластоку

26.04.2025 16:00 - 18.05.2025 19:00 Chill Time Club (Святога Роха 5/32)

Саша Філіпенка ў Берліне

26.05.2025 (19:00 - 21:00) Das Werkhaus (Oranienburger Str. 32)

Саша Філіпенка ў Мюнхене

27.05.2025 (19:00 - 21:00) Kulturzentrum GOROD (Arnulfstraße 197)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ