Лекцыя «Чарнобыль: рэфлексія брытанскага навукоўца пра радыёактыўныя ападкі першых 40 гадоў» у Вільні

06.05.2026 18:30 - 20:30 Беларускі дом (Vilniaus, 20) Бясплатнае
У сераду, 6 траўня, у Беларускім доме адбудзецца лекцыя «Чарнобыль: рэфлексія брытанскага навукоўца пра радыёактыўныя ападкі першых 40 гадоў» да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Спікер — навуковец, даследчык і актывіст доктар Алан Флаўэрс, які вывучае Чарнобыльскую катастрофу з самых першых паведамленняў ад 28 красавіка 1986 года.

У 2016 годзе спадар Ален атрымаў медаль Грамадзянскай абароны Украіны за свае заслугі ў галіне адукацыі па Чарнобылю. Пасля таго, як у 2004 годзе яму забаронілі ўезд у Беларусь за яго дзейнасць, ён працягвае сваю працу ва Украіне і Вялікабрытаніі, займаючы пасаду старшыні Англа-беларускага таварыства.

Сустрэча будзе прысвечана навуковым і сацыяльным разважанням пра саракагадовы перыяд пасля аварыі, даследаванню таго, як змянілася наша разуменне радыяцыйнай бяспекі, і ролі міжнароднай супольнасці ў захаванні гэтай памяці.

Уваход вольны, данаты вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Вандроўка па Стаўбцоўшчыне з Мінска

10.05.2026 (09:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ