Адкрыццё трэцяга біенале “Пастулат”

04.11.2016 17:00 - 17:00 Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

4 лістпада 2016 г. ў Палацы мастацтва (Казлова, 3), у залі  ўжытковага мастацтва і фае, дзе будзе арганізавана лаунж-зона, адбудзецца адкрыццё трэцяга біенале “ПАСТУЛАТ”. Праект пройдзе пры падтрымцы Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза мастакоў. Свае работы прадставяць больш чым 100 удзельнікаў – дызайнераў, мастакоў, фатографаў, скульптараў Беларусі.

Біенале “Пастулат ” аб’ядноўвае разнастайныя жанры, напрамкі і стылі, звязаныя адзінай тэматыкай, дзе крэсла грае галоўную ролю і выступае ў якасці прадмета дызайна, арт-аб’екта і мастацкага вобраза ў іншых відах мастацтва. Праект стане ўнікальнай пляцоўкай для абмена вопытам між прадстаўнікамі арт-супольнасці, а кожны жадаючы можа не толькі атрымаць асалоду ад творчасці прафесіяналаў, але і стаць часткай культурнай прасторы Беларусі. У  рамках выставы запланаваны мерапрыемствы, лекцыі, выступленні.

Партнерамі праекта  выступаюць: “ErmaNTafel”, “Новый уровень”, “Zdreva”, “Maffam”, “ДойлидФарб”.

“ПАСТУЛАТ-2016” здзівіць гледачоў і ўдзельнікаў у гэтым годзе. Публіка нарэшце пабачыць “Аграгламурнае” крэсла Алеся Пушкіна якое стала персонай нон-грата на першым Біенале, што паслужыла падставай для актыўнага абмеркавання ў інтернэт-прасторы.

Але гэта яшчэ не ўсё, таксама  адбудзецца адкрыццё новага раздзела ў рамках праекта – ВУЛІЧНАЯ МЭБЛЯ ДЛЯ СЯДЗЕННЯ. Экспазіцыя крэатыўнай мэблі будзе арганізавана асобнай лакацыяй у выглядзе лаунж-зоны. На тэрыторыі экспазіцыі будзе працаваць арт-кафэ-бар партнёраў праекта “Культурнае жыццё”. Для гасцей прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў  забаўляльнага характару. У прыватнасці, чакаецца выступ гурта “Нагуаль”.

Свабодны ўваход ў лакацыю вулічнай мэблі і магчымасць не толькі разглядаць,  але і выкарыстоўваць экспанаты непасрэдна па прызначэнні, а таксама спецыяльная івэнт-праграма у рамках дадзенай экспазіцыі  стануць асобнай нагодай для наведвання праекта “ПАСТУЛАТ-2016”.

З-за таго, што пастаянна расце колькасць удзельнікаў і колькасць жадаючых наведаць мерапрыемства, у гэтым годзе было вырашана правесці біенале ў Палацы Мастацтваў з прасторнай выставачнай пляцоўкай, якая карыстаецца папулярнасцю ў гараджан. Упершыню да гэтага праекта далучыўся Беларускі саюз мастакоў, які прадаставіў пляцоўку для правядзення чарговага біенале і прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі і фарміраванні выставы.

На дадзены момант ў межах праекта ўжо прайшлі конкурсы “Мяккая мэбля ў сучасных офісах” (кампанія AUPI), “Вытанчанасць формы ў дасканаласці фунуцыі” (кампаніі «Ризалит Строй» и «Овенкольгруп»), “Новая эстэтыка бетону”  (кампанія «Стиль декор»), па выніках якіх арганізатары конкурсаў знайшлі перспектыўных для свайго бізнэса партнёраў-дызайнераў для далейшага дзелавога супрацоўніцтва. Праекты-пераможцы канкурсантаў пры падтрымцы партнёраў стануць аб’ектамі экспазіцыі на выставе.

Гісторыя праекта:

Стартаваў праект ў 2012 годзе і сабраў работы больш за 110 мастакоў, скульптараў, фатографаў і дызайнераў з Беларусі, Эстоніі, Расіі і Польшчы. На працягу 2013 года калекцыя “Пастулат” была паказана на Тыдні дызайну ў Вільнюсе, на WAWA DesignFestival у Варшаве, на DesignNightFestival ў Талінне, а таксама ў карціннай галерэі Г. Х. Ваашчанка ў Гомелі і на выставе «AvantgARTe. От квадрата к объекту» ў Мінску.

У 2014 годзе біенале “ПОСТУЛАТ”  набрало абароты і стала грандыезнай падзеяй у свеце беларускага дызайну. За час правядзення выставы культурную пляцоўку наведалі больш чым 4000 чалавек.

У2012 і 2014 гг. выставы праходзілі ў галерэі “Універсітэт культуры” і сталі самымі наведвальнымі ў гісторыі творчай прасторы.

Інфармацыйнымі партнёрамі мінулых гадоў выступілі:

  • Тэлеканалы Беларусь-1, ОНТ, СТВ;
  • Часопісы «Большой» і «Обстановка»,
  • Газеты «СБ. Беларусь сегодня», «Комсомольская правда», «Культура», «Вечерний Минск»,
  • Літоўскі часпоіс аб дызайне інтэр’ераў «Centras»;
  • Інтэрнэтэсурсы tut.by, citydog.by, citycelebrity.ru і шм.інш.

Рэклама аб правядзенні біенале размяшчалася на афішных тумбах у горадзе, універсітэтах, кафэ, галерэях і музеях Мінска, а таксама трансліравалася на экранах на Кастрычніцкай плошчы і Палацы Рэспублікі.

Па выніках дзвюх біенале быў выдадзены каталог выставаў, фірмовы  каляндар, а таксама створаны 2 электронных каталога: http://postoolat.unid.by/иhttp://postoolat2014.unid.by/


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Традыцыйныя святы: Купалле і Жніво» ў Мінску

15.07.2025 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

«Irdorath» у Празе

18.07.2025 (18:00 - 22:00) Gauč na Výstavišti (Výstaviště 415)

Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў Мінску

19.07.2025 12:00 - 20.07.2025 22:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ