Да 90-гадовага юбілею паэта выйшла «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна»

28 жніўня — дзень народзінаў Генадзя Бураўкіна — беларускага паэта, аўтара культавых вершаў, паслядоўнага абаронцы беларушчыны. Ён быў адным з тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння беларускамоўнага тэлебачання, піша reform.news.

«Pražytaje-napisanaje. Kniha Hienadzia Buraŭkina. Kniha pra Hienadzia Buraŭkina»

Адмыслова да яго 90-гадовага юбілею выйшла кніга «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна» — плён шматгадовага вывучэння хатняга архіва паэта і працы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва.

Сам Бураўкін не пакінуў мемуараў, але засталіся ягоныя аповеды пра калегаў-пісьменнікаў, пра працу ў «Маладосці» і «ЛіМе», на Дзяржтэлерадыё, яны ўпершыню сабраныя разам пад адной вокладкай.

Да 90-гадовага юбілею паэта выйшла «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна»

Асоба Бураўкіна ярка праявілася не толькі ў ягоных аповедах, але і ва ўспамінах і дзённікавых запісах тых, хто добра яго ведаў (напрыклад, жонкі Юліі Якаўлеўны), а таксама ў эпісталярыі і архіўных дакументах, што ў пераважнай большасці публікуюцца ўпершыню.

Выданне можна набыць у «Акадэмкнізе».