Адкрыццё выставы Алёны Марцьянавай «35»

06.04.2018 19:00 - 19:00 Выставачная зала Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (ул. Гікалы, 4) Уваход вольны

6 красавіка ў 19.00 у выставачнай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (2-гі паверх) адкрыецца мастацкая выстава Алёны Марцьянавай «35»

На трэцяй аўтарскай выставе Алёны будзе прадстаўлена 35 палотнаў, большасць якіх раней не выстаўлялася. На гэты раз мастачка не прытрымлівалася пэўнай канцэпцыі, таму ў экспазіцыі можна будзе ўбачыць як урбаністычныя пейзажы, так і класічныя, а таксама нацюрморты і кампазіцыі.

Работы, як і раней, факусіруюцца на зусім розных прадметах, момантах, сітуацыях, гарадах. Не абыйдзецца і без творчай іскрынкі Алены – карцін-пярэкрутаў. Манеру выканання і стыль сама мастачка вызначае як сучасны імпрэсіянізм і называе свае работы хутчэй элементамі дэкору, чым паўнавартаснымі  класічнымі прадметамі мастацтва. Яна лічыць: «Мае творы павінны несці радасць і асаблівы настрой кожны дзень».

Алена Марцьянава нарадзілася ў г.Чэрвені, дзе ў падлеткавым узросце скончыла мясцовую мастацкую школу. Аднак далейшае навучанне мастацтву не працягвала, а абрала прафесію лінгвіста.

Тым не менш, графіка, а пазней і захапленне жывапісам стала яе асноўным заняткам у вольны ад работы час у Фондзе «Добра тут».

Адкрыццё экспазіцыі: 6 красавіка 2018 года, 19.00

Музыка: Стары Ольса

Вядучы: Дзмітрый Падбярезскі.

Уваход вольны

 

Выставачная зала Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (2-гі паверх)

г.Мінск, ул. Гікалы, 4

 

Выстава адкрыта: з 6-га па 26-е красавіка 2018 года

(Пн-пт з 12.00-20.00, нядзеля: з 10.00-18.00. Выхадны дзень – субота)

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорная восень» у Магілёве

05.09.2025 17:00 - 21.09.2025 19:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Болдзіна, 1)

NAVIBAND у Кракаве

27.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Вольскі ў Н’ю-Ёрку

24.10.2025 (19:00 - 21:00) Nublu (151 Loisaida Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ